- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У леташнім траўні на старонках абласной беларускамоўнай газеты “Народная трыбуна” я прадстаўляў берасцейскаму чытачу зборнік казак Расціслава Бензярука “Зайцаў кажушок”, дзе небеспадстаўна сцвярджаў, што цяперашняя беларуская казка на сталае жыхарства пасялілася ў Жабінцы. Мяркуйце самі. У 2001 годзе жабінкаўскі паэт Алесь Каско выдаў зборнік чарадзейных казак “Чыстага ўсё нячыстае баіцца”, а тады як раз на паліцах кнігарняў з’явілася шыкоўнае выданне казак Расціслава. У згаданай кнізе, якая была адрасавана малодшым школьнікам, змешчана дваццаць адна казка. Некаторыя з іх, такія, напрыклад, як казкі “Вадой не разліць”, “Зайцаў кажушок”, “Зайцава помста”, казка-загадка “Лясная госця” і іншыя ўключаны ў школьныя падручнікі і хрэстаматыі, іх вывучае, імі захапляецца дзятва. Больш таго, летась казкі Расціслава Бензярука зазіхацелі перлінкамі на старонках беларускага календара “Родны край”.