- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слонімскі выканкам падвёў вынікі раённага штогадовага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Слонімскага раёна. Сярод населеных пунктаў пераможцамі ў гэтым годзе сталі аграгарадок Жыровічы (з колькасцю насельніцтва звыш 500 чалавек) і аграгарадок Партызанаўка Новадзявяткавіцкага сельсавета (з колькасцю насельніцтва менш за 500 чалавек), паведамляецца на афіцыйным сайце райвыканкама. У намінацыі “Лепшы пабудаваны (рэканструяваны) аб’ект добраўпарадкавання” была адзначана рэканструкцыя вуліцы 17 Верасня. Новая гарадская лазня на 100 месцаў па вуліцы Чарняхоўскага, паводле інфармацыі http://slonim.grodno-region.by/ru, перамагла ў намінацыі “Лепшы пабудаваны (рэканструяваны) аб’ект сацыяльнай інфраструктуры”.