- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паляўнічы хацеў здабыць зайца ў Гарадоцкім раёне,. Але да пачатку палявання, знаходзячыся ў вёсцы Азёркі, быў абвінавачаны ў паляванні на змантаваным відэа. А потым Уладзімер Бацюлёў «упаляваў» у судзе штраф на 20 базавых ды страціў на тры гады сваю стрэльбу. Яе канфіскавалі інспэктары. Гэтак можна папаляваць хіба толькі ў Беларусі... 62-гадовы Уладзімер Бацюлёў палюе ўжо больш за 20 гадоў. Але апошні год сядзіць бяз стрэльбы і на паляваньні ня ходзіць — абскарджвае незаконную, як ён лічыць, пастанову аб штрафе, якую вынес яму раённы суд. Яго аштрафавалі за неўпаляванага зайца і за чужыя патроны, якія, паводле пратаколу, ляжалі ў кішэні курткі. Цымус у тым, што на куртцы паляўнічага... кішэняў не было. У акалічнасьцях справы разьбіраўся карэспандэнт «Віцебскай Вясны»