- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Гарадку пачалося добраўпарадкаванне габрэйскіх могілак каля старадаўніх рытуальных сталоў. На працягу першых дзесяці дзён кастрычніка на старажытных габрэйскіх могілках у Гарадку распачата праца па ачыстцы падыхода да рэдкіх рытуальных сталоў, якія знаходзяцца ў старой частцы могілак. Па ініцыятыве раённага фізкультурна-спартыўнага клуба «Гарадок», які займаецца акрамя спорту яшчэ і інфармамаваннем грамадства аб турыстычным патэнцыяле Гарадка і раёна, і падтрымцы мясцовай улады і арганізацый райцэнтра распачата праца па добраўпарадкаванню габрэйскіх могілак каля старадаўніх рытуальных сталоў.