- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Учора на сталічную плошчу Незалежнасці падтрымаць прадпрымальнікаў не прыйшло і паўсотні чалавек. Журналістаў разам з супрацоўнікамі міліцыі было больш, чым удзельнікаў акцыі. Чаму так адбылося? Дзе тыя прадпрымальнікі, якія казалі, што дайшлі да апошняй кроплі адчаю? Пытаюся ў жанчыны, якая назвалася Таццянай. Яна адказвае: – Людзі ўжо папросту не вераць, што нешта яшчэ можна зрабіць. Я сюды прыехала з Гродна. Напярэдадні ў “Одноклассниках” напісала пра акцыю і пра тое, што паеду ў Мінск. Мне паставілі “класс” сотні чалавек, прычым менавіта прадпрымальнікаў! У каментарыях напісалі, што таксама абавязкова паедуць… І што мы тут бачым? Крыўдна да слёз! Прыйшлі вось некаторыя палітыкі-апазіцыянеры, а самі прадпрымальнікі дзе? Хто, як не мы, самі павінны змагацца?