- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пазіцыя ЗША адносна беларускіх палітвязняў застаецца нязменнай. Менавіта гэтая праблема перашкаджае паўнавартаснаму супрацоўніцтву. Пра гэта беларускім журналістам заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Томас МЕЛІЯ падчас брыфінгу ў Мінску. Ён паведаміў, што пытанне пра палітвязняў гучала падчас сустрэчы дэлегацыі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. “ЗША заўсёды заклікалі вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі. Падчас сустрэчы са сваякамі палітвязняў мы пацвердзілі, што гэтае пытанне выклікае нашу заклапочанасць”, — сказаў спадар Меліа.