- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзяржаўны дэпартамент ЗША апублікаваў справаздачу аб сітуацыі з выкананнем правоў чалавека ў розных краінах свету ў 2013 годзе. Беларусь у дакладзе названа аўтарытарнай дзяржавай, дзе стала парушаюцца правы чалавека. Прадставіў даклад журналістам дзяржсакратар ЗША Джон Керы. У дакладзе сцвярджаецца, што ўсе прэзідэнцкія выбары, якія праводзіліся ў Беларусі пасля 1994 года, у тым ліку выбары прэзідэнта ў 2010 годзе, не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Сярод іншых парушэнняў правоў чалавека называюцца зняволенне людзей паводле палітычных матываў, у тым ліку за крытыку чыноўнікаў і ўдзел у дэманстрацыях, злоўжыванні з боку сіл бяспекі, якія збівалі людзей падчас затрыманняў дэманстрантаў, катаванні і жорсткае абыходжанне ў турмах.