- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Краязнаўчая газета" - выданне ГА "Беларускі фонд культуры". Гэта адзінае на сённяшні дзень агульнанацыянальнае выданне, прысвечанае краязнаўству і вывучэнню асаблівасцяў розных рэгіёнаў краіны. Першы нумар выйшаў у красавіку 2003 г. 24 студзеня 2014 г. выйшаў № 500 газеты. За больш як 10 гадоў выданне стала своеасабліваю пляцоўкаю, дзе краязнаўцы краіны, людзі, неабыякавыя да мінуўшчыны, традыцыяў і духоўнай спадчыны нашага народа сустракаюцца, абменьваюцца ведамі і досведам у галіне краязнаўства. У нейкай ступені гэта - аснова для стварэння краязнаўчага таварыства. Рэдакцыя ініцыянуе ўласныя акцыі: сярод іх па зборы сродкаў на рэстаўрацыю фрэсак Свята-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку, збор кніг беларускіх пісьменнікаў для вясковых бібліятэк з аўтографамі аўтараў, фіксацыя месцаў зніклых вёсак і інш. У 2014 годзе на сваіх старонках "Краязнаўчая газета" распачне новую ініцыятыву па стварэнні ў сельскіх раёнах, аграгарадках, былых мястэчках зямляцтваў - своеасаблівай формы вяртання выхадцаў, цяпер жыхароў іншых населеных пунктаў краіны, да каранёў радзіннага дрэва.