- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэзідэнт усяе Расіі Уладзімір Пуцін днямі ўласнаручна падпаліў факелам алімпійскую чашу, ад якой павінен праз нейкі час разгарэцца агонь сочынскіх зімовых гульняў. Белая алімпіяда ў Сочы, дзе вельмі цёплыя нават цёмныя ночы, ужо пабіла ўсе рэкорды яшчэ задоўга да яе пачатку. Па-першае, сваімі агромністымі выдаткамі на будаўніцтва спартовых аб’ектаў. Па-другое тым, што для іх узвядзення спатрэбілася зруйнаваць ледзь не палову мірнага горада над морам. Пра тое, якія схемы, камбінацыі і „адкаты” пры тым былі выкарыстаны, ходзяць легенды, ды такія, што ніякаму старажытнагрэцкаму Алімпу і не сніліся.