- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 2004 года восенню ўлады гора-да Гданьска (асабліва Лідзія Падлесьная з рэферата культуры) супольна з меншаснымі арганізацыямі ладзяць Дні нацыянальных меншасцей. Упісваюцца яны ў каляндар штогодніх традыцыйных культурных мерапрыемстваў, а ў бюджэце горада забяспечваюцца на іх правядзенне фінансавыя сродкі. Праўда, ад трох гадоў іх колькасць не мяняецца. Кожная з меншасцей арганізуе сваю частку і за яе нясе адказнасць. Заўсёды наступныя дні пачынаюцца з падсумавання тых, што толькі прайшлі. Для меншасцей гэта асаблівы выклік, бо нешта трэба прыдумаць у якасці лейтматыву. Праўда, ніколі рыгарыстычна ніхто яго не прытрымліваецца, але так ці інакш з яго ўсё і пачынаецца. Таму кожны год паяўляецца нешта новае, арыгінальнае і цікавае. Паколькі ва ўсіх этапах падрыхтоўкі „Гданьскіх біяграфій” прысутнічаю ад пачатку да канца, магу нешта сказаць і пра іх узровень, як і пра разнароднасць.