- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На завяршэнні XIV выпуску Агуль-напольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы „Дэбют” пасярод грамады больш за сарака аўтараў і іх прыхільнікаў, роўна пасярэдзіне ў кавярні „Цэховая” ў Беластоку проста ззялі дзве немаладыя жанчыны, якія ў асяроддзі беларусаў Падляшша бачныя ад пачаткау існавання беларускай грамады. Гэта дзве бландзінкі (цяпер) — Ніна Бручко-Анджэюк, гісторык, і Вольга Іванюк, якая ўсё жыццё перапрацавала пры трубах у падляшскай сталіцы. А спявалі яны і займаліся беларушчынай яшчэ з пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Вольга Іванюк належыць да тых членаў Падляшскай акруговай палаты інжынераў будаўніцтва, якія могуць пахваліцца адным з найдаўжэйшых працоўных стажаў — 56 гадамі праведзенымі у будаўніча-санітарнай галіне. Усе, хто ведаюць спадарыню Олю, захапляюцца яе неўтаймаванымі энергіяй, жвавасцю і жыццярадаснасцю. Надалей яна актыўная, хоць, як кажа, у меншай ступені, чым калісьці. Паколькі лянота зусім не ў яе стылі, час на пенсіі выкарыстоўвае ў іншы спосаб. Вышывае крыжыкам, ствараючы непаўторныя габелены, піша вершы і займаецца збіральніцтвам лячэбных траў.