- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У пятым выпуску «Беларускага археаграфічнага штогодніка» друкуюцца матэрыялы па археаграфіі, архівазнаўстве і эканоміцы архіўнай справы, крыніцазнаўстве, тэксталогіі і геральдыцы, сфрагістыцы, гісторыі дзяржаўных устаноў, гісторыі СМІ. Публікуюцца дакументы па старажытна-сярэднявечнай і найноўшай гісторыі Беларусі, матэрыялы пра жыццё М. В. Доўнар-Запольскага. Змешчаны працы пра дзейнасць М. І. Гарбачэўскага і А. С. Грушэўскага, рэцэнзія на публікацыю кнігі Метрыкі ВКЛ 46, інфармацыя пра дзейнасць Археаграфічнай камісіі Белкамархіва і яе аддзяленняў і іншыя матэрыялы. Прызначаны для спецыялістаў — аспірантаў-гісторыкаў, філолагаў, архівістаў, краязнаўцаў.