- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
21 лютага ў Слоніме на цэнтральнай плошчы прайшло масавае гулянне, прысвечанае святу Масленіцы. Развітваліся з гасцямі свята і галоўныя зімовыя героі — Дзед Мароз і Снягурка. А дапамагалі ім у гэтым артысты мясцовых творчых калектываў мастацкай самадзейнасці. Яны песнямі і прымаўкамі праводзілі зіму і заклікалі вясну, набліжэнне якой у гэты дзень асабліва адчувалася: дзень выдаўся ясным і сонечным. Артысты ў маляўнічых касцюмах весялілі гараджан і запрашалі іх пакаштаваць гарачых масленічных бліноў, якія пяклі на печках-буржуйках, і сопкую бульбу, што варылі ў чыгунках.