- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апошняя па ліку кніга Анатоля Іверса “З глыбінь жыцця” выйшла якраз напярэдадні 100-гадовага юбілею паэта, які прыхільнікі яго творчасці адзначылі 15 траўня. Кніга Анатоля Іверса “З глыбінь жыцця” ў падзагалоўку падаецца яе складальнікам Сяргеем Чыгрыном як “Нататкі прамінулай эпохі”. Сапраўды, эпоха, у якую і пра якую пісаў свае нататкі Іверс, па мерках чалавечага жыцця, прамінула даўно. Пайшлі ў лепшы свет ды сталіся зместам той эпохі героі пісьменніка. Валянцін Таўлай, Гальяш Леўчык, Піліп Пестрак, Янка Купала, Аляксандр Заградзін, Вера Харужая, Марыя Прэшкіна, Антон Валынчык, Максім Бурсевіч, Ганна Кароль… Не стаміліся ад прозвішчаў? Кожнае з іх — свая гісторыя і гісторыя Слонімшчыны ды Беларусі ў кантэксце гісторыі Расійскай імперыі ці СССР. Але й шырэй браў Іверс у такіх артыкулах, як, напрыклад, “Мае адносіны да Скарыны” ці “Беларуская мова ў маім жыцці”.