- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грамадскі актывіст паскардзіўся на выканаўчую ўладу за тое, што райвыканкам неабгрунтавана адмовіў яму ў правядзенні ў горадзе пікетаў 6 ды 14 жніўня і тым самым парушыў яго канстытуцыйныя правы. У пісьмовым адказе з райвыканкама на заяўку аб правядзенні пікетаў Івану Бядко паведамляецца, што заяўка не адпавядае патрабаванням артыкула 5 закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах”. Такую ж прычыну адмовы на папярэдняй сустрэчы ў судзе назваў прадстаўнік райвыканкама Уладзімір Цыпурка. Іван Бядко патлумачыў, што заяўку на правядзенне пікету ён падаваў ад свайго імя, як фізічная асоба. На думку аўтара скаргі, адказ выканкама не сведчыць пра канкрэтнае парушэнне з яго боку заканадаўства. “Няхай канкрэтызуюць, што я парушыў?” — адказаў Іван Бядко на пытанне суддзі, што суд, на яго меркаванне, павінен яшчэ запатрабаваць у выканкама.