- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Суд Савецкага раёна Гомеля ў адзін дзень па загадзе Лукашэнкі №297 ад 26 чэрвеня застаўся без трох суддзяў, у тым ліку намесніка старшыні. Яшчэ раней, вясной 2014 года, быў затрыманы па падазрэнні ў карупцыйным злачынстве яшчэ адзін намеснік старшыні суда Савецкага раёна Гомеля – Юрый Жораў. Пакуль яго лёс невядомы. Згодна ж загаду з фармулёўкай «па ўласным жаданні» вызвалены ад пасады Сяргей Шаўструк, Сяргей Уласаў і намеснік старшыні суда Віктар Купрацэвіч.