![]() |
![]() |
У аўторак журналісты дзяржаўных тэлекампаній БТ-1, СТВ, АНТ наведалі Гарадок, каб даследаваць пытанне знікнення помніка паэме “Тарас на Парнасе”. Таксама журналісты размаўлялі з аўтарамі помніка віцебскімі скульптурамі Сяргеем Сотнікавым, Іванам Казаком, а яшчэ паказалі месца, дзе зараз знаходзіцца помнік “Тарасу на Парнасе” – у ААТ “Ліцейны двор”. Болей »
На пачатку верасня пры вядзенне працы па будаўніцтву лыжаролернай трасы быў ліквідаваны стацыянарны аўтобусны прыпынак каля Гарадоцкай райпаліклінікі ў непасрэднай блізкасці да трасы. З таго часу гучна прайшлі “Дажынкі” з адкрыццём першай чаргі гэтай трасы. Таксама ўладныя чыноўнікі паказалі на пачатку лістапада гэтую трасу рэйс-дырэктару Кубкаў свету IBU Боруту Нунару. Болей »
Апублікаваны афіцыйныя даныя Нацстаткамітэта аб развіцці краіны за дзевяць месяцаў гэтага году, у тым ліку і па развіццю сельскай гаспадаркі. Шумныя рапарты абласных уладаў аб першым мільёне здабытага збожжа і яго самым вялікім аб’еме пры параўнанні вынікаў ураджая з іншымі абласцямі аказваюцца “арыгінальным” піяр ходам. За гэтым піяр ходам паўстаюць афіцыйныя лічбы, якія кажуць пра іншы стан сельскай гаспадаркі ў вобласці і Гарадоцкім ... Болей »
Марозны ветраны суботні ранак не спыніў спажыўцоў, якія вырашылі на кірмашы запасціся дарамі прыроды на зіму. Пры афіцыйным адкрыцці кірмаша з 9 гадзін гандаль на ім віраваў значна раней. З гэтага часу пасля ўтварэння пешаходнай зоны на цэнтральнай плошчы і частцак вуліц Вароўскага і Савецкай кірмаш адбываўся на пачатку вуліц Валадарская і Савецкая ад дома №13. Болей »
Гэта бадай галоўная інтрыга наступаючага этапу абласных “Дажынак”, якія прыйшлі на змену рэспубліканскіх, якія ладзіліся ў розных гарадах Беларусі напрацягу амаль двух дзесяцігоддзяў. Па першапачатковай інфармацыі А.Р. Лукашэнка павінен быў наведаць ЗП філіял “Віраўлянскі” канцэрна “Дзецкасельскі” і прыняць удзел ва ўрачыстасцях на цэнтральнай плошчы Гарадка. Болей »
Недахоп сродкаў на добраўпарадкаванне Гарадка да “Дажынак” адчуваецца не толькі па незавершанасці аб’ектаў да свята, але і па невырашанасці самых жыццёвых пытанняў для праблемных дамоў. Такім праблемным домам з’яўляецца 16-кватэрны дом 13 па вуліцы Савецкая, дзе адсутнічае цэнтралізаванае ацяпленне. Ад гіганцкіх сумаў, якія ідуць на добраўпарадкаванне, паляпшэнне жыллёвага фонду гэтаму дому амаль нічога не перападае апошнія пяцігодкі. Болей »
Апошнія статыстычныя даныя аб развіцці рэгіёнаў Беларусі зафіксавалі, што ў Гарадоцкім раёне адзін з самых нізкіх сярэдніх заробкаў у краіне пры дастаткова значнай выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, паслугаў. Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў афіцыйныя даныя аб сярэдняй зарплаце за травень месяц і выручке за рэалізацыю прадукцыі, тавараў, работ, паслугаў па камерцыйных арганізацыях на аднаго сярэднеспісачнага работніка... Болей »
Зноў на першага намесніка старшыні Гарадоцкага райвыканкама завялі крымінальную справу. У 2013 годзе была заведзена крымінальная справа на Уладзіміра Кавалёва, першага намесніка старшыні Гарадоцкага райвыканкама, начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу па ч.3 арт.210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры). Зараз сітуацыя паўтараецца з яго пераемнікам Уладзімірам Варанко, які абвінавачваецца па... Болей »
Нядзельная раніца 15 чэрвеня ў Гарадку запрашала жыхароў і гасцей на ўжо традыцыйнае свята “Гарадоцкі Парнас”, прысвечанае К. Вераніцыну, аўтару славутай паэмы “Тарас на Парнасе”. І гэтае свята сабрала лепшыя творчыя калектывы самадзейнасці Гарадоччыны, якія прадэманстравалі сваё майстэрства ўдзячным гледачам. Нашы творчыя калектывы па праву былі ўганараваны на Парнасе за сваю высокамастацкую дзейнасць і парадавалі гледачоў майстэрствам... Болей »
Папярэдні матч на сваім полі гарадоцкія футбалісты з “Экамол” (Аршанскі раён) завяршылі лікам 4:4. Пры гэтым па ходу матча да 75-й мінуты “Прамень” вёў 4:1. У зусім іншым ключы адбываўся матч з “Дынама”, якое ў мінулым сезоне двойчы перамагло нашых футбалістаў. Болей »