- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сярэднямесячная зарплата ў сістэме Мінлясгаса у 2018 годзе склала 963 рубля пры плане 933 рублі. Сярэдні заробак за снежань — 1036 рублёў пры плане 978 рублёў. Апярэджанне тэмпаў росту прадукцыйнасці працы над ростам заработнай платы па выніках мінулага года — 3,2 адсоткавага пункта. Міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа таксама агучыў чаканні ад цяперашняга года: сярэднямесячная зарплата работнікаў па годзе павінна быць не менш за 1016 рублёў, у снежні — 1138 рублёў. Міністр запатрабаваў асаблівую ўвагу надаваць тым катэгорыям работнікаў, якія непасрэдна звязаныя з працэсам вытворчасці і вядзення лясной гаспадаркі. Аказваецца, што леснікі летась атрымлівалі ў сярэднім 866 рублёў, ляснічыя — 1423 рубля, вальшчыкі лесу — 999 рублёў, машыністы харвестэраў — 1448 рублёў.