- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Драўляны цуд, які не знішчылі дзве вайны, згубіла чалавечая неахайнасць. Напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў, які адзначаўся 18 красавіка, на Гарадоччыне здарылася сумная і нечаканая падзея. Раён згубіў адну з найцікавейшых архітэктурных каштоўнасцей — храм Святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Рамні. Такім быў храм да пажару. Незвычайны для спрадвечна праваслаўнай мясцовасці касцёл заўжды прывабліваў вандроўнікаў і аматараў даўніны. Шэдэўр драўлянага дойлідства ў Межанскім сельсавеце даводзілася бачыць і мне падчас камандзіровак у гэты надзвычай маляўнічы куток паўночна-ўсходняй глыбінкі з бяскрайнімі лясамі, мноствам азёр, старажытнымі курганамі і гарадзішчамі. Па іроніі лёсу касцёл выстаяў у часы ваеннага ліхалецця, калі тут праходзілі жудасныя баі, палалі цэлыя вёскі, і быў знішчаны падчас навядзення парадку на тэрыторыі вёскі. Па версіі Следчага камітэта, помнік архітэктуры згарэў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні смецця. Многія, каму давялося бачыць ці чуць пра гістарычную каштоўнасць, напэўна, задаваліся пытаннем: адкуль з’явіўся храм і чаму помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння заставаўся нікому не патрэбным?