- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтай восенню ў аб’ектыў фотапастак Гарадоцкага лясгаса трапілі два парушальніка, якія незаконна дабывалі пясок і з парушэннем нарыхтоўвалі дровы.Па інфармацыі газеты «Гарадоцкі веснік» фотапасткі, якія выкарыстоўвае Гарадоцкі лясгас, прыносяць карысць у выяўленні парушальнікаў адміністрацыйнага закана-даўства. Так за апошні час, было зафіксавана два адміністра-цыйных правапарушэння на тэрыторыі лясной гаспадаркі. На пачатку верасня леснікі Гарадоцкага лясніцтва заўважылі, што нехта незаконна дабывае пясок у раёне грамадскіх могілак і ўтварыў там кар’ер. Супрацоўнікі лясгаса побач каля створанага кар’ера ўсталявалі замаскіраваную фотапастку.