![]() |
![]() |
У вучэбна-метадычным дапаможніку, прызначаным для студэнтаў філалагічных факультэтаў, распрацаваны змест практычных заняткаў, прыведзены пытанні і заданні, асноўныя паняцці і спісы рэкамендаванай літаратуры па тэмах. Сістэма практычных заняткаў арыентуе студэнтаў на ўсебаковае вывучэнне матэрыялу. Прадугледжана выкананне заданняў рознага характару. Асноўная ўвага скіравана на комплексны аналіз мовы літаратурна-пісьмовых крыніц, розных п... Болей »
Курс лекцый прысвечаны гісторыі беларускай літаратуры другой паловы XVI ст. – цікаваму і спецыфічнаму перыяду ў развіцці айчыннага пісьменства, недастаткова асветленаму ва універсітэцкіх падручніках. Асновай для напісання вучэбнага дапаможніка паслужылі аўтару найперш асабістыя даследаванні шматмоўнай літаратуры Беларусі позняга Рэнесансу, а таксама найноўшыя публікацыі беларускіх і польскіх медыявістаў. Болей »
Падкрэслена навука мастацкіх адкрыццяў беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя як сапраўднага нацыянальна-культурнага фенамену Разглядаецца шматлікасць згаданага перыяду Пададзена тэматыка творчых работ, прапанаваны пытанні і заданні праблемна-пошуковага характару змешчана асноўная мастацкая і крытычная літаратура па тэмах. Болей »
Гісторыя беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў – адна са складковых частак агульнага курса гісторыі беларускай літаратуры, які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Даследаванні беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў з кожным годам пашыраюць яе кантэкст. А гэта патрабуе стварэння новай канцэпцыі літаратурнага працэсу XVIII–XIX стагоддзяў у Беларусі. Грунтуючыся на тым лепшым, што было ў папярэдніх пр... Болей »
Гісторыя беларускай літаратуры (ХІ–ХIХ стагоддзі) – адна з важных частак агульнага курса гісторыі беларускай літаратуры, які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Даследаванні шматмоўнага пісьменства Беларусі, адкрыццё, пераклад на сучасную беларускую мову і публікацыя новых літаратурных помнікаў з кожным годам пашыраюць абсяг айчыннай літаратуры, а гэта патрабуе адпаведных змен у навучальных праграмах, падру... Болей »
Даследчыкі беларускай літаратуры акрэсліваюць перыяд гісторыі літаратуры 30-40-х гадоў дзевятнаццатага стагоддзя – перыядам Новай літаратуры. Новая беларуская літаратура развівалася ў двух сустрэчных кірунках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з'яўляліся паэты і літаратурныя творы, пераважна ананімныя («Віншаванне бондара Савасцея», «Імяніннае віншаванне», «Вясна гола перапала» і інш.), а з др... Болей »
Дасьледваньне аўтарства Зьмітра Сасноўскага – першая грунтоўная спроба адсачыць уплыў беларускага музычнага мастацтва на на сусьветную музычную культуру. Дзякуючы плённай працы Зьміцер Сасноўскі – сам прафесійны музыка – вяртае ў нашу сьвядомасьць багацьце і значнасьць музычнага даробку беларусаў. Само выданьне падзеленае на некалькі разьдзелаў, што дазваляе шматгранна асьвятліць тэму. Якія беларускія народныя песьні выкарыстоўвалі ў св... Болей »
Вялікае Княства Літоўскае дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў — ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 — 1795 г.). У кнізе першыя этапы гісторыі ВКЛ прадстаўленыя ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце. Болей »
Матэрыялы I Міжнароднай навуковай канферэнцыі, арганізаванай кампаніяй «Менка», адлюстроўваюць гісторыю гандлю ў Беларусі: умовы для яго развіцця, гандлёвыя сувязі, лакальныя і антрапалагічныя аспекты гандлёвай дзейнасці. Важнае месца належыць гандлю ў XX стагоддзі. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца эканамічнай гісторыяй і назапашаным досведам прадпрымальніцтва ў Беларусі. Упершыню пад адной вокладкай выходзяць у свет навуковыя арты... Болей »
У кнізе паказана барацьба розных ідэалагічных канцэпцый, утварэнне органаў савецкай улады, абвяшчэнне Беларускай Народная Рэспублікі, а затым і ўтварэнне Беларускай ССР. Па-новаму асвятляюцца падзеі вайны і ўз'яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР. Болей »