![]() |
![]() |
У каханні двух родных рэжымаў- лукашысцкага і пуцінскага- новы прыступ дыстантнага пецінгу.І Пуцін і Лука, як два пеўні, скачуць адзін ля аднаго, мяркуючы, як латвей дзяўбануць. Адзін хоча прырасьці Беларусяй, другі-Расеяй. Абодва -небясьпечныя авантурысты. От ізноў выцягнулі на сьвет «олвіз» пад назовам «канстытуцыйны акт» наконт стварэння адзінай суперімпэрыі. Звычайнаму беларускаму жыхару збольшага знаёма змрочная расейская рэальнась... Болей »
ПАДЗНАКАМ ПСІХОЗУ Усё памяшалася ў нашай дзяржаве:вайна з беларускімі палякамі, маніякальная бітва за ўласны ўраджай, стваральная праца па збудаванні новай-старой хімеры-аграмястэчак. Неяк шпарка прамінуў нецікавы іхні славянскі базар. Палякаў, здаецца, на час прыбілі. Ураджай, як перад канцом сьвету, сабралі. Застаецца высьветліць: чаму, калі такі дабрэнны ўраджай, мы ямо такі кіслы, такі падазронага колеру, такі нясмачны хлеб? Ну, про... Болей »
Ад перамогі да перамогі, ад аднаго канвеернага 60-годдзя да другога жыве наша ўлада. I здэцца гэтай вакханаліі афіцыйных сьвятаў і сьвяткаванняў няма канца. Кшталту сатурналій выглядала апошняе сьвяткаванне апошняй перамогі. Гваздом, прабоем, загваздкаю і шворнем праграмы былі партрэты Сталіна. От гэта і ёсьць галоўны герой сьвяточнага шалу. Пакінем у баку нікчэмнае блядаслоўе тэлебачання. Дэманстрацыя прыхільнасьці да канібала -людажэр... Болей »
Даў слова? Стрымай! Неяк на пачатку сваёй - як цяпер відаць, зацягнутай - кар'еры цяперашні беларускі дыктатар абяцаў бяскрыўднаму крывотліваму беларускаму народу што калі ў яго не атрымаецца добра кіраваць гэтым народам, то ён пойдзе з пасады. Канешне, сказана гэта было тым з народу у каго ў галаве былі яшчэ абрэзкі маральнага кодэксу будаўніка камунізма. Дыктатар яўна пераацаніў ці то свае высакародныя памкненні ці то вынікі свайго кі... Болей »
Сізіф-ленінец. Народ стала мае патрэбу ў станоўчых эмоцыях і простых радасьцях. Сьпярша крыніцаютакогавінаградудля лісы быў камунізьм. Вось-вось, казалі нам камуністычныя аракулы, унь там, не за гарамі, ягоныя зіхоткія вяршыні, то бок камуністычная гара Алімп з халяўным і ад пуза нектарамі і амброзіямі любога гатунку Хопіць на вякі. А пакуль жа пацундзіце чарнілаіпойла. Цяперашні начальнік Беларусі не шкадуе для народу ніякіх грошай. То... Болей »
Трохі пра ета. То бок пра выбары, калі гэты парасячы віск можна назваць выбарамі. Як і ў прамінулыя гады кіроўная хеўра не прапусьціла практычна нікога з апазіцыйных грамадзян не то што ў дэпутаты, але нават у кандыдаты. Міласьліва былі дапушчаныя да выбараў назіральнікі, але назіраць практычна не было чаго. Якую пашану мела хунта да выбараў відаць па складу выбарчых камісій: яны фармаваліся з жанок самага сацыяльнага нізу, якімі можна ... Болей »
Філантропы й альтруісты. У № 107 наш лісток пісаў пра цяжкае становішча, у якім апынуўся наш зямляк, цяпер ужо нябожчык, царства яму нябеснае, Мікалай Дайнека. Цяжка хворы, без сродкаў да існавання, без сям”і, адно з непаўналетнім сынам-школьнікам. .. Можна толькі ўявіць, што было на душы ў мужчыны. I вось калі ягоны сын папрасіў ў адзінай бачнай яму і, як падавалася, дасяжнай арганізацыі, прафсаюзе дапамогі, яму адмовілі. Сапраўды, куд... Болей »
Дзяржаўны згон. Спадчына Сталіна... Найвышшы парадак Гітлера... Усё гэта прапагандыскае пойла для прасьцячкоў. Насамрэч беларускія ўлады занятыя не пошукамі тэарытычнага падмурку сваёй дзяржавы, а нашмат болып празаічнымі справамі: як латвей трымаць народ у аброці падпарадкавання і як болей зь яго выдаіць грошай. Адным з прыёмаў, асьвечаных шчэ камуністамі, сталіся уваскрэшаныя «суботнікі», трыумф «вольнай» працы па прымусу. Адбыўся так... Болей »
Спакойна і па-савецку стабільна мінае жыццё дуброўцаў. Каму трэба, той ідзе на пеньсію, каму прыходзіць час, той ідзе на той сьвет. Каму рана і туды і туды - той ходзіць на працу ў дзяржаўную латыфундыю. Адмыслова ўкамплектаваная мясцовая ўлада час ад часу дэманструе сваю нікчэмнасьць і непатрэбнасьць. Пераложныя балыпавікі і пасьля юрыдычнага скону яскрава дэманструюць жыццёва сьць сваіх злачынных планаў Шпарка зьнікаюць вёскі, некалі ... Болей »
Кніга апавядае пра дударскія традыцыі Глыбоччыны, яе славутых дудароў і дударскія матывы ў літаратурнай творчасці пісьменнікаў рэгіёну. Аўтар таксама згадвае друкаваныя і іншыя крыніцы звязаныя з дударскай спадчынай у рэгіёне і прадстаўляе розныя перспектывы развіцця дударскага брэнду ў Глыбокім і ў ваколіцы. Публікацыя выходзіць у сувязі з правядзеннем першага фэсту дударскіх рэгіёнаў Еўропы ў Глыбокім. Болей »