![]() |
![]() |
У першым томе разглядаецца мінулае нашай Бацькаўшчыны ў першабытны і раннесярэднявечны перыяды (каля 100 тыс. гадоў назад - першая палова XIII ст.) - ад першапачатковага засялення да фарміравання і развіцця першыхдзяржаўных утварэнняў. Асаблівасцю кнігі з'яўляецца тое, што яна напісана ў асноўным на падставе асэнсавання шматлікіх археалагічных матэрыялаў, здабытых пры раскопках. Разлічана на навукоўцаў, студэнтаў, настаўнікаў, вучняў... Болей »
Гэта метадычка была забаронена адміністрацыяй БДСГА амаль адразу пасля таго, як выйшла з друку. Увесь наклад быў канфіскаваны, а аўтараў прымусілі вярнуць аўтарскія экзэмпляры. Чаму? "Не соответствует государственной идеологии". Навіна пра "забароненую метадычку" выклікала вялікую цікаўнасць да маленькай непрыкметнай кніжачкі — адной з тых, якія студэнты звычайна так не хочуць чытаць. Асабліва завочнікі. Спецыяльна для ўсіх цікаўных, цу... Болей »
"Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст. у дакументах і матэрыя-лах" – гэта зборнік гістарычных дакументаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню, а таксама фрагментаў навуковых даследаванняў і публіцьістьічньіх твораў. Хрэстаматыя дазваляе пазнаёміцца з заканамернасцямі і асаблівасцямі гісторыі Беларусі ў перыяд яе знаходжання ў складзе Расійскай імперыі. Ук-ладальнік імкнуўся паказаць значэнне як унутраных, так і знешніх фактараў гі... Болей »
Хрэстаматыя змяшчае дакументы i матэрыялы па найноўшай гісторыі Беларусі з моманту Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Гэта ўспаміны i адозвы, адкрытыя лісты i законы, урадавыя пастановы i распараджэнні, самвыдат i артыкулы з перыядычных выданняў, фрагменты даследаванняў i іншыя дакументы i матэрыялы, якія яскрава паказваюць падзеі беларускага мінулага i сучаснасці. Пяць раздзелаў хрэстаматыі дазваляюць прасач... Болей »
Юныя сябры! Вы трымаеце ў руках вучэбны дапаможнік па гісторыі нашага краю са старажытных часоў да канца Сярэднявечча. Ён павінен стаць вашым спадарожнікам на працягу паловы года. З яго дапамогай вы набудзеце веды аб жыцці насельніцтва на беларускіх землях у найбольш ранні перыяд гісторыі. Старажытны, або першабытны, перыяд — гэта першая ступень у гісторыі народаў свету. У тыя часы на беларускіх землях рассяліліся людзі. А ў самым пачат... Болей »
Курс лекцый адлюстроўвае асноўны змест вучэбнай праграмы па гісторыі Беларусі для студэнтаў гістарычных факультэтаў вну. Прадстаўляе цікавасць для аспірантаў, выкладчыкаў тэхнікумаў і вучылішчаў, настаўнікаў школ, ліцэяў, гімназій, каледжаў, а таксама ўсіх аматараў Айчыннай гісторыі. Рэкамендавана да друку Саветам гістарычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Болей »
Праблема перыядызацыі гісторыі першабытнага грамадства. Паводле агульнагістарычнай перыядызацыі першабытнага ладу час фарміравання чалавека і грамадства прынята называць перыядам першабытнага чалавечага статку, альбо праабшчыны, які саступае месца сваяцкай абшчыне. Аднак шырэй ужываецца археалагічная перыядызацыя, паколькі найбольш выразным паказчыкам узроўню развіцця чалавечай дзейнасці лічацца матэрыялы, з якіх вырабляліся прылады пр... Болей »
Дапаможнік прызначаны для азнаямлення з асноўнымі вызначальнымі гістарычнымі падзеямі і асобамі. Фактычны матэрыял прадстаўлены ў выглядзе табліц, структурна-лагічных схем, карта-схем, ілюстрацый. Прыведзены прыкладныя варыянты тэстаў для самакантролю. Матэрыял можа быць карысным пры падрыхтоўцы да экзамену і семінарскіх заняткаў. Для студэнтаў усіх факультэтаў. Болей »
На выбарах 1990 камуністычнай партыі атрымала большасць месцаў у Вярхоўным Савеце. Аднак удзел іншых сіл раскалоў парламент на тры блокі: камуністычна-наменклатурны; антыкамуністычны; умераных па поглядах інтэлігентаў і радавых членаў кампартыі. На агульнасаюзным рэферэндуме ў сакавіку 1991 каля 83 % жыхароў Беларусі прагаласавалі за захаванне СССР. Становішча змянілася ў выніку спробы дзяржаўнага перавароту ў Маскве ў жніўні 1991. Кіра... Болей »
У дапаможніку выкладзена гісторыя беларускага мовазнаўства 1918–1941 гг. Пададзена перыядызацыя гісторыі беларускай лінгвістыкі міжваенных гадоў. Асэнсаваны прэскрыптыўна-нармалізацыйны характар і дачыненні з тагачаснай уладай. Многа ўвагі ўдзелена тэме правапіснага рэгулявання беларускай мовы. Прадстаўлены акалічнасці выпрацоўкі навуковай тэрміналогіі і канцэпцыі фарміравання беларускай літаратурнай мовы ў 1920-я гг. Разгледжаны сітуац... Болей »