![]() |
![]() |
Час і людзі не шмат чаго пакінулі ад колішняй хутарской сядзібы, рэшткі якой спакваля праглынула зямля і развеяў вецер. Дзе-нідзе толькі выглядвалі на паверхню яе скупыя адзнакі: вуглавы камень падмурка, прытаптаны бугор бітай цэглы ды дзве гранітныя прыступкі каля былога ўвахода ў сені. Прыпарожныя гэтыя камяні ляжалі на тым самым месцы, што і сто год назад, і дробныя рудыя мурашы, якія недзе паблізу аблюбавалі сабе прыстанішча, дзелав... Болей »
Прачнуўся Сцёпка на золку. Абудзілі яго галасы — блізкая гамана людзей, смех, ранішні курэцкі кашаль, бразгат кацялкоў. Яшчэ не зусім асіліўшы ў сабе дрымоту, хлопец зразумеў, што гэта ішлі на сняданак — побач, у алешнічку, была сцяжынка да недалёкае кухні, пах дыму ад якой даўно ўжо даносіўся да яго лаўжа. Сцёпкаў галодны нюх некалькі разоў лавіў спакушальны пах смажанага, і тады Сцяпан нават у сне адчуваў згаладнелую знямогу ва ўсім... Болей »
Яны ішлі праз лес глухой, замеценай снегам дарогай, на якой не было ні чалавечага следу, ні каляіны, ні нават знаку ад капыта ці полаза. Тут, мусіць, і ўлетку не часта ездзілі, а цяпер, пасля доўгіх лютаўскіх мяцеліц, дык і ўсё зараўняла снегам, і каб не лес – елкі ўперамежку з хмызам, – які няроўна расступаўся па абодва бакі, пакідаючы ўсярэдзіне вузкую белую крывуліну, дык было б і не здагадацца, што тут дарога. І ўсё ж яны не памыліл... Болей »
Якой бы ні была густой цемра, дастаткова аднаго промня святла, каб яна знікла. Аднаго слова праўды дастаткова, каб пераважыць тысячы слоў хлусні. Асабліва шмат прыгожай хлусні, рамантычных гісторый, казак для дарослых нарасказвана пра вайну. Вайна знаходзіла сваіх адэптаў сярод вучоных і пісьменнікаў, не кажучы ўжо аб прафесіянальных палітыках, якія выяўляюць мілітарысцкую псіхалогію сваіх уладарных апекуноў. Вайна, сцвярджалі адны,— н... Болей »
Вялікі сын Беларусі. Францыск Скарына. Выдатны гуманіст і асветнік, мысляр і вучоны-экцыклапедыст, усходнеславянскі першадрукар, самабытны мастак-графік, таленавіты пісьменнік, паэт і перакладчык, высакародны грамадзянін і патрыёт — усё гэта цалкам справядлівыя характарыстыкі, якімі пашаноўваецца сярод людзей дасведчаных наш зямляк, беларус са слаўнага горада Полацка Францыск, або Францішак, Скарына. 500-я ўгодкі яго нараджэння, якія мы... Болей »
Вялікія надзеі, якія ўскладалі мы, маладыя паэты і пісьменнікі, на нараду, апраўдаліся. Вопытныя, сталыя таварышы дапамагалі нам разабрацца ў многіх пытаннях літаратурнага майстэрства, на канкрэтных прыкладах нашай творчасці праілюстравалі так бы мовіць «хваробы росту» і падказалі, як іх пераадолець. Самае важнае, што мы вынеслі з усіх размоў і спрэчак — гэта неабходнасць выхаваць у сабе пачуццё адказнасці перад чытачом. Такога чытача, ... Болей »
У першы том Збору твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі вершы перыяду 1946-1990 гг. Падрыхтаваны мною да выдання Збор твораў у 23-х тамах ахоплівае далёка не ўсё, напрацаванае за паўстагоддзя жыцця ў літаратуры, а толькі тое, што мае, на маю думку, пэўную літаратурна-мастацкую, публіцыстычную або навуковую вартасць. У дачыненні да некаторых жанраў (паэзія, публіцыстыка) — гэта хутчэй Выбранае, а не Збор. За межамі выданн... Болей »
Прыхільнікі творчасці Уладзіміра Сямёнавіча ведаюць, што ён цудоўна маляваў. Яго малюнкі, шаржы, аўтапартрэты будуць змешчаны ў адным з 25 тамоў новага збору твораў. На CD-дысках, дададзеных да тамоў, можна будзе пачуць голас пісьменніка. Болей »
У шосты том Збору твораў Івана Мележа ўваходзіць шырока вядомы чытачу раман «Подых навальніцы». Болей »
У чацвёрты том Збору твораў Івана Мележа ўваходзяць аповесць, апавяданні, п'есы, нарысы і падарожныя нататкі пісьменніка, якія былі напісаны на працягу 1954-1958 гг. Том завяршаецца артыкулам аўтабіяграфічнага характару. Блізкае і няблізкае. Упершыню аповесць была надрукавана ў часопісе «Полымя», 1954, № 6, пад назвай «Блізкае і далёкае». У значна дапоўненым выглядзе ўвайшла ў кнігу «Што ён за чалавек» (Мінск, 1961) пад назвай «Зямля, я... Болей »