![]() |
![]() |
Камянецкая вежа, часамі завецца Белая вежа, знаходзіцца каля мястэчка Камянец Берасьцейскай вобласьці. Збудаваная ў 1271-1289 архітэктарам Алексам як абарончае умацаваньне паўночных межаў Валынскага княства. Сёньня гэта мэмарыял і тут месьціцца філія Берасьцейскага абласнога музэю пачынаючы з 1960 г. Першыя летапісныя згадкі пра узвядзеньне вежы датуюцца 1276 годам. Падобныя вежы былі збудаваны ў Берасьці, Гародні, Тураве і Наваградку, ... Болей »
Кожны раён Беларусі багаты на значныя імёны. Для Полацка гэта перш за ўсё Cкарына. Для Турава – К.Тураўскі. Для Нясвіжа – Радзівілы і г.д. Кім жа багаты гэты край, Камянеччына? Адразу у галаву прыходзіць толькі Белая вежа (Камянецкі стоўп) і аніякіх імёнаў. Але калі прыслухацца да шэпту беларускай гісторыі, то можна пачуць пра розных вядомых і крыху забытых людзей, якія тым ці іншым чынам пакінулі значны след у летапісе нашага народа. ... Болей »
Нарадзiўся ў 1965 у Гомлi. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Оршы. Орша ж была галоўным горадам жыцця з 1969 па 2002гг., нягледзячы на шматлікія (але збольшага недалёкія) вандраванні і любоў да іх. Служыў у войску, працаваў рабочым, загадчыкам фоталабараторыi, настаўнiкам i кiраўнiком дзiцячых гурткоў. У 1987-90гг.быў адным з актыўных аўтараў «Аршанскай газеты» (на той час «Ленінскага прызыву») і яе літстаронкі «Дняпроўскія галасы». У 1999 го... Болей »
Кнігу склалі нарысы падарожжаў па літаратурных мясцінах Беларусі. У папулярнай форме дарожных нататак аўтар расказвае пра жыццё і творчасць такіх вядомых паэтаў, як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, і іншых значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Болей »
У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол. Болей »
Кансерватызм, разам з лібералізмам і сацыялізмам — тры буйнейшыя палітычныя ідэалогіі Захаду двух апошніх стагоддзяў. Я разумею, што некаторыя даследнікі ўстрымаліся б ад ужывання тэрміну «ідэалогія» ў дачыненні да кансерватызму, зыходзячы з таго, што гэтая філасофія па сваёй натуры не накіраваная на дзейнасць і змены, што мусіць быць уласціва любой сапраўднай ідэалогіі. Аднак, такое разуменне тэрміну «ідэалогія» вузкае і абмежаванае. П... Болей »
Кніжка патрыярхаў беларускага нацыянальнага жыцьця Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная асобе Канстаньціна Галкоўскага (1875—1963) – карэннага вiленчука й беларус паводле паходжаньня. Галкоўскі залiчаны ў сучаснай Лiтве да плеяды лепшых нацыянальных кампазытараў. Мiж тым ня меншыя, калi ня большыя, заслугi Канстанцін Галкоўскі мае і перад беларускiм музычным мастацтвам. Але ж у Беларусi ён — забыты кампазытар… Галкоўскі... Болей »
Стварэнне новых структур улады — адна з найбольш складаных праблем, якія паўстаюць перад дзяржаўнымі дзеячамі пад час дэмакратычных пераўтварэнняў. Сапраўды, развіццё краіны шмат у чым будзе вызначацца якасцямі створаных інстытутаў улады. Краіны, якія сталіся гістарычнай радзімай сучаснай дэмакратыі, зведалі гэта на сабе з самага пачатку. Англія і Злучаныя Штаты здолелі набыць добрую Канстытуцыю з першай спробы. Англічане «адкрылі» парл... Болей »
Канстыту́цыя Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы закон, якім замацаваны прынцып вяршынства права. Дзяржава, усе яе ворганы і службовыя асобы дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасьці зь ёю актаў заканадаўства. Забесьпячэньне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсьць найвышэйшай мэтай дзяржавы. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь усталёўвае адказнасьць дзяржавы перад грамадзянінам за стварэньне ўмоваў для сваб... Болей »
Непасрэдным узорам для “Кансьпіратара Беларускага” стаў “Малы кансьпіратар”, які ў часы ваеннага становішча 1980-х дапамагаў польскай апазыцыі разумна змагацца з дыктатурай. Нават некаторыя вытрымкі з “Малога” зьмешчаны ў “Кансьпіратары Беларускім”. Але гэта зусім самастойнае выданьне, бо ўлічвае як сучасныя беларускія рэаліі, так і наступствы тэхнічнага прагрэсу. Ці не галоўная ўвага зьвернутая ў кнізе на наладжваньне інфармацыйнай пр... Болей »