![]() |
![]() |
“Знакі на валуне” – сёмая па ліку кніга паэзіі Лявона Валасюка, у якую ўключаны прыдзірліва адабраныя вершы з папярэдніх кніг, а таксама новыя паэтычныя творы. Найбольш выразна і паслядоўна праследжваецца ў зборніку тэма дзяцінства. У некаторай ступені аўтар працягвае з чытачом гутарку, пачатую ў нядаўняй кнізе прозы “Сцежкі да сядзібы”, але вярлібры цяперашняй кнігі – на тое яно і паэзія! – больш заглыбленыя, роздумныя, чым празаічныя ... Болей »
Цыкл “Знакі прыпынку” быў распачаты Уладзімірам Някляевым яшчэ ў 2004 годзе і доўгі час друкаваўся на старонках “Нашай Нівы”, а праз пяць год быў часткова сабраны пад вокладкай “Выбраных твораў” Някляева. Мне было вельмі шкада тых “Знакаў”, бо, раскіданыя па часе, яны губляліся ў гэтым самым часе. Таму я і прапанаваў Някляеву сабраць літаральна ўсе “знакі” і выдаць іх пад адной вокладкай. Праўда, Уладзімір Пракопавіч спачатку паставіўся... Болей »
У курсе лекцый па прадмеце «Актуальныя праблемы знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь» разглядаюцца пытанні станаўлення і развіцця знешнепалітычнай дзейнасці незалежнай Беларусі ў 1990- 2004 гг. Асвятляюцца праблемы выхаду Рэспублікі Беларусь на міжнародную арэну, агульныя пытанні знешняй палітыкі беларускай дзяржавы, беларуска-расійскія адносіны, дзейнасць Беларусі ў міжнародных арганізацыях. Прызначаецца для студэнтаў факультэта міжнар... Болей »
Тыднёвік беларусаў Польшчы "Ніва" штогод аб'яўляе літаратурны конкурс для трох узроставых групаў - для дзяцей, моладзі і дарослых. Па выніках конкурсу традыцыйна з'яўляецца зборнік конкурсных твораў, узнагароджаных і не толькі. У Зборніку знойдзеце вершы пачаткоўцаў, а таксама масцітых складальнікаў словаў. Не знойдзеце затое тут ні таго, што публікавалася дзе-колечы раней, ні твораў нічкіх прафесійных літаратараў, ці сяброў літаратурны... Болей »
На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Мноства разоў на дзень жыхары яе зверху абмахваюць бела-чорнымі крыламі зялёна-залацісты гуд, то асядаючы на гняздо, то зноў узлятаючы. Сям'я з трыма падлеткамі, што яшчэ чарнадзюба хекаюць ад спёкі i, стоячы ў гняздзе, з трывожнай цікаўнасцю разглядаюць бліжэйшае наваколле. Дрэвы, раку, траву, будынкі лесніковага двара, чырвоныя, сінія, жоўтыя скрыначкі вулляў — усё, над чым так... Болей »
“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкуль... Болей »
Прачнецца Край / З дубровамі і пушчамі, / Ускоціць сонейка / На свае вяршаліны,- / I росамі акропіцца / Гаючымі, / I апаўюцца / Туманамі-шалямі / Імшарыны. / Магутна / ў старажытнага / бароўя Пад муравой / карэнні Заварушацца. / О колькі зёлкавага / Добрага здароўя / Усім у гэты час уручыцца! // (Зельнік - старадаўняя кніга з апісаннем лекавых раслін; траўнікавая кніга) Болей »
Аднойчы па мяне прыйшлі міліцыянты. Іх цікавіла, хто пашкодзіў будынкі надпісамі “Зубр” і “16”. Следчы крымінальнага вышуку доўга трымаў мяне ў кабінеце, ды так нічога і не дабіўся. Я насамрэч не ведала. Цэлую гадзіну даводзіла яму, у чым розніца паміж “Зубрамі” і “Маладым Фронтам”. І ў якасці доказу таго, што я не маю дачынення да першай арганізацыі, я паказала пасведчанне сябра МФ. Мяне адпусцілі. Выходзячы з пастарунка, я даведалася,... Болей »
Аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага (1913-2002) «Зона маўчання», напісаная на дакументальнай аснове, перадае драматызм перажытага ў гады сталінскіх рэпрэсій. Я пасціў перад споведдзю дваццаць гадоў, каб прычасціцца глытком свабоды. I вось дачакаўся яе ў пару сваей позняй восені. Кароткая вясна маіх няспраўджаных летуценняў прамільгнула даўно і незваротна. На пачатку майго лета лютая навала пагнала мяне далёка ад дому па ... Болей »
У гэтым лесе прайшла частка майго маленства i юнацтва, хоць юнацтва дзялілася паміж лесам i горадам, дзе я вучыўся. Лес цягнуў на выхадныя. А можа, не лес? Студэнцкі голад гнаў у бацькоўскі дом, каб захапіць там кавалак сала, галку масла i пяцёрку — дзесятку рублёў. Не, любіў я лес i незвычайную любоў захаваў на ўсё жыццё. Менавіта да гэтага майго лесу. Недарэмна i ў сівую старасць часам наведваюся туды за трыста з гакам вёрст: паслухац... Болей »