![]() |
![]() |
Я шмат разоў наведваў Нямеччыну. Агулам у гэтай краіне я пражыў каля дзесяці месяцаў. І калі нядаўна на ўроку нямецкай мовы школьнікі запыталіся ў мяне, ці баюся я немцаў, я здзівіўся. “Чаму я мушу іх баяцца?” – спытаўся я ў адказ. “Яны ж забіваюць, паляць жывых людзей, да іх страшна ехаць”, – аргументавалі васьмі-дзевяцігадовыя дзеці. Болей »
Прычым, калі кажаш чалавеку, якога заспееш на месцы злачынства, аб недапушчальнасці падобных дзеянняў, у адказ пачынаецца няўцямнае: “Я не ведаў…” Тым не менш, з года ў год колькасць тых, хто не ведае, што ў калодзеж не плююць, не змяншаецца. Плявалі, плюём і працягваем пляваць. А потым скардзімся, што рыба ў рэчцы не тая, што была раней. Што зараз людзі хварэюць часцей, чым раней. Што адзін памыты аўтамабіль экалогіі не зменіць. Болей »
Работы праводзіць сапраўдная будаўнічая арганізацыя, а не аматары, што радуе. Ёсць надзея, што хутка ўжо мы ўбачым абноўленыя трыбуны з няхай і не новымі, але з добрымі яшчэ стуламі-сядзеннямі. Іх напрыканцы мінулага года даставілі з мінскага “Дынама”, дзе праводзілі рэканструкцыю. Болей »
Падставай для адміністрацыйнай справы, як высьветлілася, стала «ананімка» сумнеўнага паходжаньня, накіраваная ў прэзыдэнцкую адміністрацыю. Судзьдзя Бешанковіцкага райсуду Натальля Рэут правяла працэс безь перакладчыка, хоць на гэтым настойваў Георгі Станкевіч. Ён ўжо 18 гадоў прынцыпова размаўляе толькі на роднай мове і хваляваўся, што можа не зразумець нейкіх юрыдычных тэрмінаў. Судзьдзя ж апэлявала да таго, што Станкевіч вучыў расейс... Болей »
Застаецца падсумаваць перажытае, у першую чаргу для сябе самога. Я прысутнічаў у дзень выбараў на падліку галасоў. Яны лічыліся з 20-00 да 23-30. Мне не было ніякай магчымасці бачыць, якія бюлетэні пададзены за майго канкурэнта, як там пазначана воля выбаршчыка. Калі ўсё чэсна – дык пакажыце сваю праўду! Але кіраўніцтва камісіі кажа, што гэта нельга.. Скажам, на стале, дзе раскладаюць бюлетэні, няма аніякіх картак з прозвішчамі кандыдат... Болей »
Я ведаю, што мяне падтрымлівае вялікая колькасць людзей. 90% з тых, да каго я звяртаўся пры зборы подпісаў, падпісваліся і жадалі поспехаў. Па сваёй акрузе я сабраў подпісы большай паловы выбарцаў. Калі гэтыя людзі прагаласуюць за мяне ў дзень выбараў, тых галасоў хопіць, каб стаць дэпутатам. Але я ведаю, што на нашых выбарах галасы даўно ўжо не лічацца. У выбарчых камісіях старшыня і сакратар прызначаюцца з тых, хто служыць райвыканкам... Болей »
Нядаўна на цэлай старонцы “Зара” расказвала, як наш дэпутат Мацюшка, правая рука самаго Косінца, амаль што ночы не дасыпаў, а за чатыры гады перааснасціў нашу бальніцу, замяніў вокны ў гімназіі, адрамантаваў кавалак дарогі і г.д. На справе ж усё тое зроблена было не за Мацюшкавы, а за народныя, за бюджэтныя грошы, і зусім не Мацюшкавымі рукамі. Болей »
“Амаль уся тэхніка ў нашым калгасе дабіта да абуха. Нават машын для падвоза людзей няма. Цяпер механізатары, каб пад’ехаць на працу з Сокарава ў Двор Нізгалава, вымушаны садзіцца ў маленькую старшынёўскую “Ніву” разам па 10-11 чалавек! Прыедуць у майстэрню, а там холадна, хоць сабак ганяй. Атапліваецца толькі “пакой механізатара”, для якога самі ж мы і насеклі дроваў. А вокны забілі плёнкай зусім нядаўна, толькі перад гэтымі маразамі, у... Болей »
Усе настаўнікі Бешанковіцкага раёна да 01.01.2014-га атрымоўвалі надбаўку да заключанага кантракта ў памеры 5%. Лічба тая асобна ў разліковых квітках прапісана не была, а таму мала хто з раённых настаўнікаў ведаў пра памер той надбаўкі. У той жа час настаўнікі ў некаторых іншых раёнах атрымоўвалі тыя надбаўкі ў памеры 40 – 50%. І вось 31.12.2013-га года раённы аддзел адукацыі выдаў загад, згодна якому з 01.01.2014-га настаўнікі будуць а... Болей »
“Намеснік начальніка аддзела культуры, спорту і турызму Сенненскага райвыканкама Аляксандр Гардзецкі задаволены праведзеным міжсезоннем, калі атрымалася ў дастатковай колькасці закупіць і лыж, і канькоў. Да паслуг фігурыстаў асноўны гарадскі каток, а лыжнікі могуць у сваё задавальненне пракаціцца па асветленай лыжаролернай трасе ў парку 40- годдзя Перамогі (у народзе званай Сінайскі гарамі), памятаючы пры гэтым, што менавіта тут рабілі ... Болей »