![]() |
![]() |
У даследаванні прасочваецца гісторыя рукапіснай i друкаванай кнігі, выдавецкай справы, перыёдыкі ў гродзенскім рэгіёне ад XIII да пачатку XX стагоддзя. Інфармацыя будзе карыснай для краязнаўцаў, гісторыкаў культуры i ўсіх, хто цікавіцца духоўнай спадчынай Гродзеншчыны. Рэцэнзентам працы выступіў кандыдат культуралогіі, дацэнт кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Трацяк Іван Іванавіч. Болей »
Шылер Фрыдрых (Schiller Friedrich; 1759-1805), нарадзіўся ў горадзе Марбаху (герцагства Вюртэмберг) 10.11.1759 года ў сям'і вайсковага фельчара. Пасля чатырохгадовага навучання ў лацінскай школе ён быў адпраўлены вучыцца на медыка ў вайсковай школе-акадэміі паблізу Штутгарта. Гэтая навучальная ўстанова, створаная паводле загаду герцага вюртэмбергскага Карла-Яўгена, мела сумную славу з прычыны суровага рэжыму, які панаваў у ёй. Нягледзяч... Болей »
Марыян Пецюкевiч (1904 – 1983) вучоны-этнограф, публіцыст, дзеяч беларускага грамадзкага й культурнага жыцьця Заходняй Беларусi ўлучна зь Віленшчынай, фактычны галоўны рэдактар маладзёвага часопiсу «Шлях Моладзi». Першая палова ХХ ст. – гэта пара, калі шырака разгарнуўся беларускі адраджэнскі рух, адным з асноўных цэнтраў якога сталася Вільня. Таму ня дзіва, што лёс шмат якіх беларускіх дзеячоў тае пары быў цесна зьвязаны зь Вільняю. Ся... Болей »
Міхась Южык у сваім рамане “Марыянеткі і лялькаводы”прыадчыняе завесу тэатральнага жыцьця і выводзіць актораў са сцэны на вуліцы вялікага гораду. Малады актор менскага тэатру змагаецца за месца на сцэне і ў жыцьці. У пошуках сябе ён сутыкаецца з “законамі штодзённасьці”, якія пануюць нетолькі ў звычайным жыцьці людзей, але і ў тэатры. Сучасны беларускі гарадскі раман аўтарства Міхася Южыка прыцягвае сваёй прастатой, але пры гэтым трапна... Болей »
Журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі медыямі, штрафуюць на падставе пратаколаў, складзеных міліцыяй паводле адвольна трактаванай імі часткі 2 арт. 22.9 Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў, якая прадугледжвае адказнасць за незаконны выраб і/ці распаўсюд прадукцыі СМІ. Падобная практыка распачалася з траўня 2014 года. За 2014-2016 гг. журналісты былі аштрафаваныя паводле гэтага артыкула 48 разоў. Ва ўсіх выпадках падставай д... Болей »
Найбольшы розгалас напрыканцы 2016 г. выклікалі вынясенне абвінаваўчага прысуду блогеру Эдуарду Пальчысу і ўзбуджэнне крымінальных справаў у адносінах да трох беларускіх аўтараў расійскае інфармацыйнае агенцыі “Рэгнум” за распальванне нацыянальнае і іншае сацыяльнае варожасці. Памянёныя справы з’яўляюцца люстэркавым адбіткам адна адной. Болей »
У перыяд выбарчае кампаніі ціск на беларускія СМІ і журналістаў некалькі зменшыўся. Так, не было зафіксавана новых выпадкаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, што з’яўляецца адной з найбольш сур’ёзных праблемаў беларускай незалежнай журналістыкі апошняга часу, масавых перашкодаў працы журналістаў падчас выбараў, іншых формаў непрыхаванага ціску на недзяржаўныя медыі. Болей »
Паводле звестак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 2016 г. у краіне зарэгістраваныя 1592 перыядычныя друкаваныя выданні, з якіх толькі 437 з'яўляюцца дзяржаўнымі. На падставе гэтай статыстыкі прадстаўнікі беларускіх уладаў заяўляюць пра перавагу ў краіне недзяржаўнай прэсы. Аднак паводле даных ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” большасць з прыватных газетаў і часопісаў з'яўляюцца выключна камерцыйнымі праектамі ... Болей »
Пачатак 2016 года характарызаваўся ўзнаўленнем адміністрацыйнага пераследу беларускіх журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ, які прыпыніўся пасля жнівеньскага публічнага абяцання прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі разабрацца з сітуацыяй. За студзень – сакавік 2016 г. двое гомельскіх журналістаў 7 разоў былі пакаранцыя буйнымі штрафамі, а ў красавіку – яшчэ тройчы. Болей »
Паствыбарчы перыяд не ўнёс істотных зменаў у становішча ў галіне сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. Чарговая падпісная кампанія на друкаваныя выданні прайшла ва ўмовах дыскрымінацыі незалежных газетаў. Пры гэтым была працягнутая практыка бюджэтнага фінансавання дзяржаўных медыяў (на пазаконкурснай аснове), іх адміністрацыйнай падтрымкі ды іншых прывілеяў з боку ўлады. Болей »