- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэма гэтага твора навеяна работай міжнароднага форуму «Культура і дэмакратыя», які праходзіў з 4 па 6 верасня 1991 года ў Празе пад апекай ЮНЕСКО і ЧэхаСлавацкай Федэратыўнай Рэспублікі. Ідэі, якія ў ім адлюстраваны, з'яўляюцца, такім чынам, тымі ж, што былі выказаны ўдзельнікамі форуму, нават калі яны прыводзяцца без спасылкі на аўтара і двукосся, з тым каб аблегчыць чытанне гэтай кнігі. Сярод удзельнікаў фігуруюць вядомыя ў свеце палітыкі, навукоўцы і дзеячы мастацтва, якія ўшанавалі сваёй прысутнасцю сустрэчу: Махамед Аркун, Грэйс Бамбры, Дантэ Капута, Вацлаў Гавел, Хізаморы Ізамура, Элеанора Масіні, Ізідор дэ Суза... і многія іншыя. Выказваем ім усім падзяку. Наша ўдзячнасць адрасуецца і Федэрыка Маёру, Генеральнаму дырэктару ЮНЕСКО, які зрабіў магчымай гэту публікацыю. Кніга для публікацыі на сайце Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Камунікат.org падрыхтавана ў супрацоўніцтве з часопісам палітычных дасьледваньняў "Палітычная Сфэра"