![]() |
![]() |
У суд Ленінскага раёна Берасця выклікаюць старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзіміра Вуека. Прычына правядзенне 30 студзеня нібыта ў забароненым месцы пікета па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў ад кааліцыі “Талака”. Уладзімір Вуек адзначыў, што такім чынам прадстаўнікі праваахоўных органаў парушаюць беларускае заканадаўства: Атрымліваецца, што з аднаго боку група па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты паві... Болей »
Праваабаронцы і грамадскія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца, Вячаслаў Болбат, Віктар Мезяк, Мікалай Чарнавус, Рыгор Грык і Анжаліка Камбалава звярнуліся да новага старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыя Грамакоўскага з прапановамі аб дэмакратызацыі рашэння аб масавых мерапрыемствах. Болей »
Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу праваабаронцаў з Бярозы, якія прасілі прызнаць незаконннай забарону пікета 4 жніўня і адмяніць рашэнне суду Бярозаўскага раёну, які прызнаў рашэнне райвыканкаму правамоцным. Па словах праваабаронцы Сержука Русецкага, адмова ў пікеце ў падтрымку палітвязняў парушыла канстытуцыйнае права на свабоднае выказванне сваіх поглядаў і меркаванняў. Болей »
Трыццаць чатыры мільёны беларускіх рублёў – такую сумму ў Берасці павінна выплаціць Галоўнае спецыялізаванае канструктарскае бюро былому працоўнаму Сяргею Іванову. Справа была выйграна з дапамогай Незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці. Раённы суд палічыў ягонае звальненне па прычыне хваробы незаконным. Болей »
Бярозаўскія праваабаронцы не ў стане заключыць дамову на абслугоўванне пікета 10 кастрычніка з Бярозаўскім РАУСам. Паводле пастановы Савета міністраў ад 2012 года, павінен звяртацца наконт дамовы раённы выканаўчы камітэт, дзе праваабаронцы зарэгістравалі заяву, кажа праваабаронца Сяржук Русецкі: Болей »
За тры дні прайшлі тры судовыя паседжанні. Апошняе з іх адбывалася ў закрытым рэжыме. 4 і 5 верасня адкрыта слухалі сведкаў следчых дзеянняў з індусамі, затрыманымі на мяжы. Быў выкліканы перакладчык з англійскай мовы, які павінен быў спраўдзіць дакладнасць першапачатковага перакладу. Болей »
5 жніўня берасьцейскія праваабаронцы зладзілі і правялі інфармацыйную акцыю ў падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэпрэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і пісьменніка Алеся Бяляцкага, які ўжо 2 гады правёў за кратамі па палітычнаматываваным абвінавачваньні. Берасьцейцам былі ўручаныя інфармацыйныя паштоўкі аб Алесю Бяляцкім і паштоўка для палітзняволеных. Болей »
Бярозаўскія і івацэвіцкія прадпрымальнікі падтрымалі страйк 12га ліпеня. Акрамя некалькі ралетаў, большасць былі зачынены на рынках Бярозы і Івацэвічаў. Бярозаўскія прадпрымальнікі паведамілі, што накіроўвалі двух прадстаўнікоў у райвыканкам, якія сустракаліся з намеснікам старшыні райвыканкама па эканоміцы Данутай Гардзейчык. Яна таксама пагадзілася, што рашэнне па тэхрэгламенту для дробных прадпрымальнікаў памылковае. Параіла ісці пра... Болей »
Жыхар абласнога цэнтра, які падчас апошніх выбараў быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, спрабаваў абскардзіць вырак суду Ленінскага раёна Брэста, які прыняў рашэнне спыніць справу аб адміністратыўным правапарушэнні ў адносінах да актывіста ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў для накладання спагнання. Між тым, паводле гэтай справы Чайкоўскі быў пакараны арыштам на 3 сутак нібыта за лаянку ў дзень прэзідэнцкіх выбар... Болей »
Колькі Мікалая Статкевіча будуць везьці з Шклоўскай калёніі ў Магілёўскую турму? Алесь Бяляцкі ў Жодзінскім ізалятары заняўся літаратурнай працай. Павал Севярынец дапамагае наладзіць грамадзкую канфэрэнцыю па праблемах палітвязьняў. Віцебскі суд дагэтуль не адрэагаваў на скаргу адвакатаў Андрэя Саньнікава на начальніка калёніі. Эдуард Лобаў атрымаў ад сваякоў перадачу зь лекамі. Болей »