![]() |
![]() |
Пракурор Алена Кавальчук, якая прысутнічала ў судзе Маскоўскага раёна Брэста на працэсе па пазове былога рабочага Адкрытага акцыянернага аб’яднання “Талант” Аляксандра Сахарука, выступіла супраць задавальнення пазову. Аляксандр Сахарук прасіў суд прызнаць факт выдачы яму часткі "заробка ў канверце" і выплаціць яму недаплачаныя грошы за працоўны адпачынак. Па словах прававога інспектара прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці па Брэсцка... Болей »
Па штомесячнай традыцыі бярозаўскія актывісты наведалі палітвязня Паўла Севярынца. Яны забяспечылі яго крынічнай вадой, прадуктамі і перадалі паштоўкі ад сем’яў, якія прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”. Мінулы тыдзень быў прысвечаны Паўлу Севярынцу. Павел падзякаваў салідарных з ім за цёплыя словы, дадаў, што ўжо атрымаў паштоўкі з Брэста. Болей »
Падставай для звароту ў наглядную ўстанову жыхароў дома №10 па вуліцы Астроўскага ў абласным цэнтры было тое, што гарвыканкам патрабуе высялення, спасылаючыся на аварыйны стан будынка. Цікава, што ў 2011-м годзе брэсцкія ўлады заключылі інвестыцыйную дамову з прыватнай кампаніяй аб продажы гэтага дома, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, ў цэнтры горада. Яшчэ праз год будынак быў прызнаны аварыйным і адтуль пачалі высяляць ... Болей »
Каля сельвыканкама ў вёсцы Сялец учора адбыўся народны сход, арганізаваны вяскоўцамі, на якім прысутнічала 150 чалавек. З запрошанага кіраўніцтва былі старшыня Сялецкага сельвыканкама Уладзімір Хілько, намеснік старшыні Бярозаўскага райвыканкама Данута Гардзеева, выконваючы абавязкі сельгасупраўлення Аляксей Жоўцікаў і галоўны ветурач раёна Генадзь Белавешкін. Запрошаныя адпаведныя супрацоўнікі з Брэсцкай вобласці і работнікі пракуратур... Болей »
Гісторыя Беларусі: Станіслаў Аўгуст Панятоўскі Ягонае панаваньне -- гэта перыяд палітычнага заняпаду Рэчы Паспалітае, спробы рэформаў і ўмацаваньня дзяржаўнага ладу краіны, інтэрвенцыі Расеі й яе саюзніка Прусіі. Гэта час, калі суседнія манархіі -- Расея, Прусія й Аўстрыя -- дзялілі тэрыторыю гаспадарства, калі патрыятычныя сілы ў Польшчы, Літве й Беларусі на чале з Тадэвушам Касьцюшкам узьняліся на ўзброенае паўстаньне, каб ратаваць не... Болей »
“Паміж Напалеонам і Аляксандрам”. Кніга Леаніда Несцерчука даспела да прэзентацыі на Берасцейшчыне Манаграфію пра вайну 1812-га года наш зямляк выдаў да 200-годдзя гэтай знакавай падзеі. Першыя прэзентацыі прайшлі за заходняй мяжой -- у Варшаве і Тэрэспалі. У жніўні будуць Пружаны, потым -- Брэст. Болей »
Берасце старадаўняе” – клопат брэсцкай моладзі Грамадска-культурная кампанія з такой назвай стартавала ў горадзе над Бугам 15 жніўня, у гадавіну атрымання горадам магдэбургскага права. Ініцыятары кампаніі “Берасце старадаўняе” ставяць мэтай папулярызаваць 1000-гадовую культурна-гістарычную спадчыну горада. Болей »
На мінулым тыдні ў Берасце пачала працу місія па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. 14 верасня доўгатэрміновыя назіральнікі Збігнеў Чарпінскі і Кірстэн Ёргансан сустрэліся з праваабаронцамі з Берасьця, назіральнікамі ад Беларускага Хельсінскага Камітэту Уладзімірам і Маргарытай Вялічкінымі, а таксама пагутарылі з юрыстам Берасьцейскага аддзялення ПЦ “Вясна” Уладзімірам Малеем. Болей »
Аўтабіяграфічны раман Андрэя Федарэнкі лёг у аснову аўтарскага выданьня, у якім акрамя аднайменнага раману зьмешчаныя таксама і апавяданьні аўтара. Адкрытасць і непасрэднасьць – адзін з прыёмаў, які прымушае чытача дачытаць раман і апавяданьні да канца. Разважаньні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, часам хаатычных словах, сказах, радках маем матэрыялізаваныя думкі аўтара, якому ўдалося думку перанесьці на паперу. У кароткай ... Болей »
Кніга прысвечана невядомым старонкам гісторыі савецка-польскай мяжы ў раёне Заслаўля. Напісана на падставе дакументаў з архіваў Беларусі, Польшы, Расіі і іншых краін, вусных успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара. Кніга ўтрымлівае больш за 100 унікальных архіўных здымкаў. Болей »