- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пазаўчора ў Палацы Рэспублікі прайшла штогадовая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў нацыянальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецпрэмій Прэзідэнта Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выступіў з вітальнай прамовай, і, заўважым, значная частка яе была на беларускай мове. У апошнія гады так доўга на роднай мове не доўжылася ні адно з яго публічных выступленняў. На гэты раз яно было і пафасным, і пранікнёным. У гэтым годзе прэміямі ў асноўным адзначаны калектывы і аб’яднанні, і ў меншай ступені – персоны. Перш за ўсё ўзнагароду «За духоўнае адраджэнне» атрымала Біблейская камісія Беларускай праваслаўнай царквы – за пераклад шматлікіх дакументаў і літургічных тэкстаў на беларускую мову.