- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
20 лістапада ў «Народнай Волі» быў надрукаваны артыкул дацэнта, сацыёлага Васіля Русовіча «Пражорлівы дзяржаўны апарат…». Паколькі ў ім закраналася звышхвалюючая тэма, звязаная з расходаваннем сродкаў агульнанацыянальнага бюджэту, то ён выклікаў шырокі рэзананс. Як і прадбачылася, газетная публікацыя стала прадметам надзвычай гарачага абмеркавання ўдзельнікаў тэлевізійнай перадачы «Клуб рэдактараў». І ў гэтым нічога благога не было б, калі б не адна акалічнасць. Танальнасць маналогаў вядучага Г.Давыдзькі і некаторых яго памагатых нагадвала тыя змрочныя часы, калі людзей пасля падобных абвінавачванняў ставілі да сценкі альбо ў лепшым выпадку адпраўлялі на Салаўкі без права перапіскі.