- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праз “Фэйсбук” з таямнічым незнаёмцам звязаліся журналісты Радыё Свабода. Усе абвінавачаванні гэты чалавек адмовіў. Аднак канкрэтнага адказу на пытанне, чаму яму ўдалося пазбегнуць лёсу сотняў затрыманых пасля падзей 2010 года і дзясяткаў асуджаных на доўгія тэрміны, так і не даў. Як завуць? Невядома! Дзе жыве? Невядома! Дзе працуе? Невядома! Мужчына нічога пра сябе не расказаў, ад інтэрв’ю адмовіўся. Дый ці менавіта з ім увогуле размаўлялі журналісты, гэта вялікае пытанне. Бо перапіска праз інтэрнэт – гэта перапіска ўсляпую: хто адказвае, як адказвае, адкуль адказвае – не вядома.