- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінулым панядзелкам у інтэрнэт-сеціве з’явілася інфармацыя наступнага зместу: “Сёння днём, пасля таго, як пайшлі чуткі пра заўтрашнюю дэвальвацыю, на Трактарным заводзе ўзнікла стыхійная акцыя пратэсту. Рабочыя некалькіх цэхаў спынілі працу. Падчас стыхійнага страйку людзі абураліся безупынным ростам цэн у краіне і тады яшчэ толькі магчымай дэвальвацыяй, што робіць іх зарплаты ўдвая ніжэй”. Ці так на самай справе? Што насамрэч адбываецца на МТЗ у даны момант? Месяц таму мне давялося пісаць пра жыццё-быццё трактаразаводцаў. І на той час нічога не паказвала на тое, што спее калі не бунт, дык нешта падобнае. Заработная плата (на фоне астатніх прамысловых прадпрыемстваў) стабільна высокая, завод працуе рытмічна, прадукцыя нарасхват... Зразумела, людзі, з якімі давялося гутарыць, выказвалі процьму прэтэнзій, незадаволенасць. Але хутчэй не столькі заводскімі парадкамі (хаця і такога хапала), колькі агульнай сітуацыяй у краіне, падзеннем узроўню жыцця.