- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У перспектыве Беларусь пяройдзе да выбараў па партыйных спісах, спрагназавала на тэлеканале АНТ кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Падкрэсліла, што яна асабіста – за. Праўда, туманна дадала, што гэта адбудзецца «калі-небудзь». Раней яна сцвярджала, што партыі ў нас дэградуюць. І гэта недалёка ад ісціны. Іншае пытанне: чаму? Ці не таму, што жорсткая аўтарытарная сістэма ў прынцыпе не прадугледжвае моцнай апазіцыі, метадычна яе размазвае па сценцы? Натуральна, пераход да прапарцыянальнай ці змяшанай сістэмы выбараў у парламент ад цяперашняй мажарытарнай (па акругах) мог бы стаць прагрэсіўным рашэннем, даць партыя м стымул. Але толькі пры той умове, што выбары стануць выбарамі ў прынцыпе. Не трэба мудрыць. Найперш мусяць празрыста лічыцца галасы. Унутраныя апаненты рэжыму, міжнародныя арганізацыі, і найперш АБСЕ, даўно дамагаюцца ад беларускіх улад элементарнага: уключаць апазіцыю ў выбарчыя камісіі, паказваць пры падліку галасоў кожны бюлетэнь. Таксама прапануецца скараціць перыяд і зрабіць больш жорсткімі ўмовы датэрміновага галасавання. А можа, і ўвогуле яго скасаваць, бо яно, на думку крытыкаў рэжыму, асабліва спрыяльнае для фальсіфікацый. Зрэшты, на добры лад і гэтага мала. Сёння апазіцыя змарнавана шматгадовым ціскам. Яна – як дыстрофік, якому трэба акрыяць.