- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Беларуськалій” скарачае вытворчасць і пераводзіць рабочых на дзве трэці аклада Як паведаміў намеснік гендырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце і кадрах Анатоль Махлай, “гэта звязана з перавытворчасцю”. Цяпер на прадпрыемстве працуюць толькі два руднікі з чатырох, бо вырабленыя ўгнаенні проста няма куды дзець. Як заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску гендырэктар “Беларуськалія” Валерый Кірыенка, “пакупнікі занялі пазіцыю чакання, і ў сувязі з гэтым новыя кантракты на набыццё калійных угнаенняў пакуль не заключаюцца”. Такім чынам, Беларусь засталася сам-насам са сваімі калійнымі праблемамі, і арышт гендырэктара “Уралкалия” Уладзіслава Баўмгертнера вырашэнню гэтых праблем не паспрыяў. Хутчэй наадварот.