- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Столькі імён знакамітых журналістаў, палітолагаў, партыйных і грамадскіх дзеячаў, вядомых эканамістаў, бізнесменаў, тых, хто з’яўляецца гонарам Беларусі ў навуцы, медыцыне, культуры, Вы, шаноўныя чытачы, не знойдзеце на старонках ні аднаго іншага выдання, акрамя «Народнай Волі». І рэдакцыя лічыць гэта сваім галоўным капіталам. Яны – брэнд «Народнай Волі». Глядзіце, толькі ў адным сённяшнім нумары – папулярнейшыя публіцысты Святлана Калінкіна, Міхась Скобла, Валерый Карбалевіч, Аляксандр Фядута. А ўзгадаем яшчэ Аляксандра Класкоўскага, Алену Малочка, Сямёна Букчына, Лявона Баршчэўскага, чые матэрыялы будзяць душу, наводзяць на глыбокі роздум. А ці ж не радуюць вас артыкулы Марыі Эйсмант, Марыны Коктыш, Алеся Сівага, Міхала Карневіча ды многіх-многіх іншых таленавітых журналістаў! Колькі яркіх публікацый на рахунку высокапрафесійнага эканаміста, партыйнага і грамадскага актывіста Васіля Шлындзікава, аналітыка-фінансіста Барыса Жэлібы, навукоўцаў Леаніда Лыча, Васіля Русовіча, Вячаслава Сасноўскага! Не пералічыць аўтараў тых лістоў, якія амаль у кожным нумары з’яўляюцца на тэматычнай паласе «Пошта». Як заснавальнік, выдавец і галоўны рэдактар «Народнай Волі» ганаруся ўсімі, хто вось ужо 24 гады дапамагае мне выдаваць адну з самых уплывовых недзяржаўных газет.