- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падставай для напісання артыкула паслужыў леташні канфлікт «мясцовага маштабу» ў школе, дзе я працую. Пытанне тычылася працы настаўніка-прадметніка ў суботні дзень. Што ж такое суботні дзень у школе? Разбярэмся, ці з’яўляецца ён законным працоўным днём настаўніка – а калі з’яўляецца, то ў якіх выпадках? Першае, на што варта звярнуць увагу: у працоўных кантрактах (часцей за ўсё, а можа быць і абсалютна ва ўсіх) у любога школьнага настаўніка адзін выхадны дзень (нядзеля). Ці значыць гэта, што настаўнікі павінны працаваць у суботу? Пачнем разбірацца.