- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У панядзелак зранку ў інтэрнэт-сеціве з’явілася інфармацыя, быццам буйнейшы беларускі дзяржаператар сеткі АЗС ВА “Беларуснафта” з пятніцы ўвёў абмежаванні на продаж бензіну і дызпаліва за наяўны разлік. Для легкавікоў абмежаванне складае нібыта 25 літраў, для вялікагрузных аўтамабіляў — 100 літраў. І такое рашэнне прынята, маўляў, у сувязі з крайне нізкімі запасамі нафтапрадуктаў на складах захоўвання і ажыятажным попытам з боку насельніцтва, а таксама з-за чаканняў далейшага павышэння рознічных цэн на паліва... Сапраўды, зранку на АЗС па вуліцы Жодзінскай (гэта зусім побач з Мінскай кальцавой дарогай) 92-і бензін адсутнічаў. Але ж вядома: адна “ластаўка”, нават калі яна прыляцела ў першую дэкаду лета, цёплае надвор’е не заўсёды прыносіць. Бывае зусім наадварот. Не давяраючы чуткам, выпраўляюся на тыя аўтазапраўкі. Ну, каб на свае вочы пераканацца, што падкрадваюцца шалёныя 90-я... Памятаю выдатна, як чаргу за палівам займаў з ночы. Няўжо ўсё з пачатку?..