- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі б на гэтым судзе, як i на ўсіх сённяшніх палітычных працэсах, шукалі праўды пра падзеі 19 снежня, дык перш за усё дазнаваліся б, хто i чаму хацеў забіць кандыдата ў прэздэнты Рэспублікі Беларусь? Хто аддаваў загад? І я буду прасіць суд выклікаць у якасці сведкаў міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова i кіраўніка краіны, а ў момант нападу на мяне гэткага самага, як i я, кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку. Бо Лукашэнка, ужо дзейны прззідэнт, на сваёй прэс-канферэнцыі сказаў, што 19 снежня ўсе сілавыя структуры дзейнічалі пад ягоным кантролем, a міністр унутраных спраў 26 студзеня заявіў, што непасрэдна ён аддаваў загады.