![]() |
![]() |
Творчая прастора BYBOOKS у Год Ларысы Геніюш распачала вершаваную флэш-акцыю пад назвай «+1 ГеніюшВерш». Акцыя адбываецца штонядзелю ў менскай кнігарні “Ў” і прысвечана яна 100-гадоваму юбілею з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Па словах дырэктаркі кнігарні Аляксандры Дынько, паўдзельнічаць у акцыі ўжо выказалі жаданне многія беларускія паэты і пісьменнікі // 21 сакавіка першым у гэтай акцыі выступіў вядомы археолаг і пісьменнік Міхась Ча... Болей »
Беларускі ПЭН-цэнтр абвесціў творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 15 да 26 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на літаратурны семінар і майстар-класы ў Мінск, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы з вядомымі пісьменнікамі, выкладчыкамі, навукоўцамі. Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хаданов... Болей »
Лейбл “Беларуская музычная альтэрнатыва” напачатку 21 стагоддзя заснаваў серыю «Беларускі Музычны Архіў». Серыя была распачата з мэтай захавання і выдання архіўных і рарытэтных запісаў, вяртання забытых імёнаў у беларускі музычны кантэкст. Асобна стаяць у серыі дыскі прысвечаныя паэтам Ларысе Геніюш і Сяргею Новіку-Пяюну, творчасць якіх натхніла шматлікіх беларускіх музыкаў на напісанне песняў. Пра тое, як паўставаў дыск Ларысы Геніюш «... Болей »
На сёння кніг Ларысы Геніюш выйшла не так шмат. Бадай самая лепшая з іх – гэта том “Выбраныя творы”, які пабачыў свет у 2000 годзе у мінскім выдавецтве “Беларускі кнігазбор”. Зборнік уключае ў сябе вершы паэткі і прозу, у тым ліку славутыя мемуары “Споведзь”, а таксама лісты да беларускіх пісьменніках, палітычных і грамадскіх дзеячаў. Кнігу ўклаў і падрыхтаваў да друку Міхась Скобла. (фота www.adradjency.narod.ru) Болей »
Многія беларускія грамадскія арганізацыі, рэдакцыі газет і часопісаў, радыёстанцыі запланавалі ў 2010 годзе правесці шэраг мерапрыемстваў у гонар паэткі Ларысы Геніюш, 100-годдзе якой сёлета адзначае Беларусь. Рыхтуюцца годна сустрэць гэты юбілей і беларускія выдавецтвы. У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны - Гарадзенская бібліятэка” запланаваны зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш. Рыхтуецца да друку зборнік успамінаў пра славутую паэтку ... Болей »
У 2005 годзе пабачыла свет кніга эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш “Каб вы ведалі”, якую ўклаў і падрыхтаваў да друку паэт Міхась Скобла. Але гэта, як кажа Міхась, толькі невялікая частка з эпісталярнага архіву паэткі. Ім ужо падрыхтаваны яшчэ дзве кнігі лістоў Ларысы Геніюш. Архіў паэткі захоўваецца ў Акадэміі навук у аддзеле рэдкай кнігі, куды ён патрапіў дзякуючы руплівасці Адама Мальдзіса. Міхась Скобла, працуючы над архівам Ларыс... Болей »
Люты не быў багаты на мерапрыемствы ў гонар Ларысы Геніюш. Як сказаў старшыня аргкамітэту па ўшанаванні памяці легендарнай паэткі з Зэльвы Міхась Скобла, зараз ідзе падрыхтоўчая праца. Рыхтуецца да друку зборнік твораў Ларысы Геніюш ў двух тамах, таксама падрыхтаваныя да друку два тамы эпісталярнай спадчыны паэткі. Ідзе праца над стварэннем мемарыяльнай шыльды, якая будзе ўсталявана ў Празе на тым доме, дзе да вайны жыла Ларыса Геніюш з... Болей »
Пачынаем новую аўтарскую літаратурную перадачу. Яна цалкам будзе прысвечана творчасці і жыццёваму шляху беларускай легендарнай паэткі Ларысы Геніюш, чыё стагоддзе адзначаецца сёлета, 9 жніўня. З тае нагоды на леташнім з’ездзе беларусаў свету ў Мінску 2010 год быў абвешчаны Годам Ларысы Геніюш. Сённяшнюю перадачу пачнём голасам самой Ларысы Антонаўны. Летась быў выдадзены кампакт-дыск “Галасы”, які ўтрымлівае запісы галасоў беларускіх пі... Болей »
Неяк я спытаўся ў паэта Сяргея Законнікава: — А чаму б вам не напісаць успаміны? Пагартайце любы часопіс: хто толькі ні згадвае “пра сваё басаногае дзяцінства” і “творчыя дасягненні”! А ў Вас жа сапраўды багатая на падзеі, прычым, агульнадзяржаўнага значэння, біяграфія... Сяргей Іванавіч трохі падумаў і нейкім прыглушана-таемным голасам, як быццам ён вырваўся з самай глыбіні душы, мовіў: — Ведаеш, сярод пісьменнікаў пануе такая думка: я... Болей »
Перад вамі зборнік літаратурна-мастацкай крытыкі бягучага літаратурнага працэсу на Беларусі. Большасць работ была апублікавана ў перыёдыках. Цяпер яны сабраны пад адной вокладкай. Аўтар звяртае ўвагу на некаторыя – перажытыя і асэнсаваныя ім непасрэдна – з’явы ў развіцці беларускага прыгожага пісьменства. Менавіта «працэджванне» тых з’яў праз сябе дало падставу назваць літпрацэс сваім (як называюць класікаў, напрыклад, мой Колас, мой Пу... Болей »