- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбылося ўшанаванне аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго паплечнікаў. Падчас ушанавання на мемарыяльнай старой пліце, якая была пастаўлена ў 2003 годзе, адкрылі новую мармуровую пліту Міхалу Валовічу і яго паплечнікам-паўстанцам. Пліта была зроблена, дзякуючы фінансавай дапамозе гарадзенскага грамадскага актывіста Аляксандра Талерчыка, які родам з вёскі Парэчча, і які некалі напісаў і выдаў кнігу пра родную вёску і Міхала Валовіча.