- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень славянскага пісьменства і культуры ўстаноўлены ў гонар Кірыла і Мяфодзія, якія праславіліся не толькі сваім духоўным жыццём, але і стварэннем кірыліцы - пісьма, якім свет карыстаецца і сёння. У гонар святых у Менску прайшлі традыцыйныя чытанні. У беларускіх храмах адбыліся літургіі. Ад менскага Свята-Духава кафедральнага сабора да Замчышча на беразе Свіслачы адбыўся святочны хрэсны ход. Да гэтага дня з ініцыятывы ТБМ імя Ф. Скарыны “Белпошта” выпусціла блок з адной маркі і 24 траўня на Менскім паштампце правяла гашэнне маркі і канверта Першага дня. Мастак Іван Лукін. Друк афсетны, дзве фарбы. Папера мялованая, гумаваная. Зуб. рамачная 131/2. Памер маркі ў блоку 29,6х52 мм. Памер блока 105х82 мм. Пры вырабе блока скарыстана тэхналогія тэрмічнага ціснення металізаванай фальгой залацістага колеру. Тыраж блока 15 тыс.