- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
175 гадоў з дня нараджэння Яна Карловіча. Карловіч Ян Аляксандр (28.5.1836, в. Субартоніс Алітускага пав., Літва - 14.6.1903), лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнавец. Акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве (1887, член-карэспандэнт 1877). Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1857). Вучыўся ў Парыжы і Гайдэльбергу (1857-59), у Брусельскай кансерваторыі (1859—60). У 1871-82 жыў і працаваў на Беларусі ў маёнтках Подзітва (Воранаўскі раён) і Вішнеў (Смаргонскі раён). З 1882 у Гайдэльбергу, Дрэздане, Празе, з 1887 у Варшаве. Аўтар фундаментальных лінгвістычных прац, найперш слоўнікаў Сярод важнейшых прац гістарычна-філасофскія і музыказнаўчыя даследаванні: «Нарыс жыцця і творчасці Станіслава Манюшкі» (1884-85), «Міфалогія і філасофія» (1899).