- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лагойск — раённы цэнтр 40 кіламетраў на поўнач ад Менска. Маляўнічыя ўзгоркі, як не ў Беларусі. Невыпадкова па-суседску, у Сілічах, пабудаваны горналыжны курорт. Захапляцца прыгажосцю наваколля перашкаджае працяглы дождж, які ідзе з самой раніцы ў нядзелю 23 верасня. Таму засяроджваемся на працы — стараемся як найхутчэй патрапіць на выбарчы ўчастак. У цэнтры дзесяцітысячнага мястэчка пытаем пра бліжэйшы групку моладзі, на вока ўжо з выбарчым правам. Тыя толькі паціскаюць плячыма, маўляў, іх гэта зусім не цікавць. Больш асвядомленая бабулька, што гандлюе чырвонабокімі яблыкамі з мяшка. Па яе ўказаннях трапляем у мясцовую школу, адкуль раздаецца вясёлая музыка. На сам канцэрт, аднак, спазняемся. Калі ўваходзім ва ўчастак, калектыў з мясцовае музычнае школы складае інструменты і звівае кабелі. Запрашаюць ехаць за імі на другі ўчастак, дзе будуць забаўляць выбаршчыкаў праз паўгадзіны.