- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калектыў арганізаваўся ў 1977 годзе. Першыя два гады Валянціна Міцэвіч і Сафія Кердалевіч выступалі ў дуэце. Пасля далучыліся Вольга Селевановіч, Марыя Такаюк, Ядвіга Пташыньская-Ожэл, Надзея Рошчанка, Марыя Маркевіч, Марыя Пякуцін, Еўдакія Маркевіч, Яўгенія Андрусевіч, Валянціна Дуда, Славамір Місяюк, Віктар Леанкевіч, Міхал Насковіч ды Міраслаў Слівінскі. Кіраўніком калектыву была Валянціна Міцэвіч. „Хрысціны” адзначылі на 15-годдзе. Бацькамі хроснымі былі Ніна Пятэльская і Аляксандр Сяліцкі. Калектыву прысвоілі назву „Каліна”.