- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У мінулую суботу пачалося на Беласточчыне адзначанне свята Купалы. На восьмай ужо па чарзе „Купалінцы” гулялі чыжавяне, а наступны выпуск „Купальночкі” ў Залуках Гарадоцкай гміны адкрылі песняй-гімнам свята („Купалінка”) калектывы трох мясцовых пакаленняў: „Каліна”, „Калінка” і „Каліначка”. У найбліжэйшую суботу можна будзе прыняць удзел у купальскіх гульнях у Белавежы. „Ніва” выбралася на залучанскую „Купальночку”. Залукі гэта адна з найбольш актыўных вёсак у беларускай частцы Беласточчыны. Традыцыйна тут сарганізавалі гэтае свята ў свежаадноўленым амфітэатры, пад непублічнай пачатковай школай. Яе арганізатарамі былі Гарадоцкі цэнтр культуры, згуртаванне „Залукі над Супраслю” і калектыў „Каліна” ды яе кіраўнік Мар’янна Апановіч. Апрача калектываў з Залук выступілі народныя спевакі з Каракуль, Агароднічак, Студзянак, Крынак і Беластока.