- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Размова з праваслаўным архіепіскапам Лодзінскім і Познаньскім СІМАНАМ (Раманчуком), першым па мітрапаліце Саве архіепіскапам Праваслаўнай царквы ў Польшчы — Шчыра дзякуем Вам, уладыка, за сардэчныя віншаванні, якія Вы даслалі з нагоды святкавання намі юбілею «Нівы». Мы рады, што Вам, пастаяннаму чытачу нашай газеты, блізкія беларускія справы і лёс беларусаў. Калі летам гэтага года Вы пабывалі ў Рэспубліцы Беларусь з нагоды святкавання 1025 гадавіны Хрышчэння Русі, наведалі Вы ў Мінску тыя месцы, дзе Вы вучыліся, жылі і адпачывалі, будучы студэнтам беларуска-рускай філалогіі. Якія думкі кружыліся тады ў Вашай галаве?