- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сюрпрызам для некаторых магла быць кампіляцыя драмы „Yerma” з 1934 г. іспанскага драматурга і паэта, адкрытага гомасексуаліста, закатаванага ў 1936 годзе Федэрыка Гарсіі-Лоркі і „Кнігі цудаў перад іконай Божай Маці ў Старым Коніне адбыўшыхся”, апісваючай ласкі, якія атрымалі вернікі ў 1716-1724 гадах. Да гэтага яшчэ „тутэйшыя” песні выкананыя белым спевам. Аднак усё тлумачыцца тым, што паказалі дзве маладыя акторкі Іаанна Стэльмашук-Троц і Юліяна Дораш у спектаклі „ПустаЯ», прэм’ера якога гасцінна адбылася 8 лістапада ў Беластоцкім лялечным тэатры, інаўгуруючы таксама дзейнасць новай тэатральнай сцэны (без пастаяннай сядзібы): „Czrevo” („Чрэва”).